Перайсці да зместу

Сафія Адлерспарэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сафія Адлерспарэ
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Sophie Adlersparre
Дата нараджэння 6 сакавіка 1808(1808-03-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1862(1862-03-23)[2][4][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Аксель Адлерспарэ[d][3]
Род дзейнасці мастачка
Жанр партрэт[2]
Уплыў Леон Канье[d], Карл Густаў Кварнстрём[d], Йохан Густаў Сандберг[d] і Олаф Йохан Сёдермарк[d]
Уплыў на Амалія Ліндэгрэн[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Адальфіна Адлерспарэ (шведск.: Sophie Adlersparre; 6 сакавіка 1808 года — 23 сакавіка 1862 года) — шведская мастачка.

Нарадзілася 6 сакавіка 1808 года ў шведскай камуне Мёрбюлонга. Бацька Сафіі — лютэранскі дваранін, Аксель Адлерспарэ (1763—1838), губернатар вострава Эланд, маці — Караліна фон Арбін. Цікавасць да выяўленчага мастацтва выявілася ў дачкі з дзяцінства. Першапачаткова дзяўчынка вучылася жывапісу ў мастака Карла Густава Педерсена, які папаў на востраў Эланд пасля караблекрушэнне. У 1830 годзе сям’я пераехала ў Стакгольм. Сафія атрымала адукацыю ў мастакоў Карла Густава Кварнстрэма (1810—1867), Ёхана Густава Сандберга і Олафа Ёхана Сёдермарка (1790—1848). Дэбютавала як мастаяка у 1836 годзе, калі прынцэса Жазэфіна Лейхтэнбергская, будучая каралева Швецыі, замовіла ў яе свой партрэт.

Для вывучэння мастацтва жывапісу Адлерспарэ зрабіла некалькі паездак у Германію, Італію і Францыю. У 1839-1840-х гадах яна вучылася ў Парыжы ў Леона Канье, пазнаёмілася з мастакамі Карлам Вальбомам і Перам Вікенбергам. Па вяртанні ў Швецыю адкрыла школу мастацтва, дзе сярод яе вучняў была шведская мастачка Амалія Ліндэгрэн.

У 1845 годзе каралева Швецыі аплаціла Сафіі далейшую вучобу ў Парыжы; у 1845—1846 гадах яна вучылася ў Дрэздэне ў нямецкіх мастакоў Юхана Крысціяна Клаўсена Даля і Каспара Давіда Фрыдрыха, яны разам капіявалі карціны старых майстроў. У 1851—1855 гадах жыла і вучылася ў гарадах Мюнхен, Балоння, Фларэнцыя і Рым. У Рыме яна была членам шведскай і нямецкай калоніі мастакоў, удзельнічала ў руху Назарэйцаў, якім кіраваў мастак Фрыдрых Овербек.

У Рыме Сафія Адлерспарэ перайшла ў каталіцтва, напісала партрэт папы Пія IX. У яе працах гэтых гадоў адчувалася ўплыў рамантызму і жывапісу мастака Рафаэля. У 1855 годзе Адлерспарэ наведала Швецыю, дзе яе работы былі выстаўлены ў каралеўскім палацы.

У 1862 годзе Адлерспарэ вярнулася на пастаяннае жыхарства ў Швецыю. Там ёй была прызначаная пенсія ад Litteratörernas och Artisternas pensionsförening. Неўзабаве пасля атрымання першага плацяжу мастачка памерла.

У цяперашні час карціны Сафіі Адольфіны Адлерспары захоўваюцца ў Гарадскім музеі Стакгольма, Нацыянальным музеі Швецыі («Прынцэса Жазэфіна», 1841; «Партрэт Оскара першага», 1846; «Аксель фон Арбін і Генрыэта», 1858 і інш.), у замку Крагехольм і ў прыватных калекцыях. Шэраг партрэтаў членаў каралеўскай сям’і, партрэт Пія IX знаходзяцца ў каралеўскіх калекцыях.

Зноскі

  • Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990 ISBN 91-87896-03-6
  • Stålberg, Wilhelmina & P. G. Berg. Anteckningar om svenska qvinnor 1864—1866
  • Källor: Dagbok, i sammandrag meddelad av Sofie Leijonhufvud i Tidskr. för hemmet, Årg. 5—6, 1863—64;
  • Kvinnornas egen konstutställning (Idun, 1911, s. 146); J. Roosval, Svenskt konstgalleri (1912);
  • Ida Trotzig, Sophie Adlersparre (Idun, 1911, s. 406);
  • Svenska konstnärinnors utställning 1—30 mars 1911. Kataloe.